Блогер Сцяпан Пуціла прызнаўся, колькі зарабляе на Youtube

Блогер Сцяпан Пуціла прызнаўся, колькі зарабляе на Youtube

Блогер Сцяпан Святлоў правёў у Варшаве творчую сустрэчу са сваімі падпісчыкамі, перадае Польскае радыё.

Гэта адбылося 9 снежня — у той самы дзень, калі яго фільм "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы" трапіў у дзяржаўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі. 

21-гадовы відэаблогер мае 317 тысяч падпісчыкаў у Youtube, 190 тысяч — у Telegram. А яго фільм пра Лукашэнку прагледзелі амаль два мільёны разоў.

Дзяржаўнае прапаганда называе Сцяпана Святлова ўтрыманцам заходніх спецслужбаў і гаворыць, што ён з'яўляецца прыкрыццём для цэлай структуры. 

Сам жа блогер на сустрэчы паведаміў, што 80% свайго часу аддае свайму каналу. Цяпер ён актыўна развівае Instagram, на чарзе — сацсетка "Вконтакте".

Хлопец прызнаўся, што не мае вонкавых крыніцаў фінансавання свайго праекту: "Усе прыходы адкрытыя і празрыстыя: манетызацыя на Youtube прыносіць прыкладна 400 долараў штомесяц, рэклама на канале ў Telegram... Гэта ўсё празрыста і адкрыта, ніякіх дадатковых сродкаў няма. Калі б яны былі, навошта займацца рэкламай у Telegram!?"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі