БНТУ заклікае студэнтаў заставацца ў інтэрнаце і не выязджаць з Мінска
tut.by
Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт заклікаў сваіх студэнтаў пражываць у інтэрнатах і не выязджаць з Мінска. Як заявілі ў прэс-цэнтры універсітэта, выкананне рэкамендацыі "дазволіць стварыць эфектыўную сістэму неабходнай прафілактыкі, што значна паменшыць магчымыя рызыкі для ўсіх".
"Пражыванне ў інтэрнаце дазволіць цэнтралізавана кіраваць сітуацыяй, забяспечыць штодзённы збор патрэбнай інфармацыі аб фізічным стане студэнтаў і, пры неабходнасці, дазволіць аператыўна прыняць адпаведныя меры рэагавання", — тлумачыць кіраўніцтва БНТУ.
Акрамя таго, ва універсітэце расказалі, як будзе арганізавана індывідуальнае навучанне студэнтаў на час каранціну: будзе ўстаноўлены вучэбны час самастойнай працы па індывідуальных вучэбных графіках і правядзення кансультацый з 9:00 да 12:00 і з 14:00 да 17:00. Адсутнасць у вучэбны час недапушчальная і фактычна з'яўляецца пропускам навучальнага занятку.
Заняткі ў аўдыторыях ў БНТУ адмянілі пасля таго, як у замежнага студэнта з Ірана пацвердзіўся дыягназ COVID-19. Многіх студэнтаў і выкладчыкаў зьмясьцілі ў карантын ў мінскую інфекцыйную лякарню і шпіталь ветэранаў ВАВ ў Бараўлянах.
Па стане на сярэдзіну дня 1 сакавіка іншых выпадкаў новага каранавіруса ў Беларусі не выяўлена, інфармуе Міністэрства аховы здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.