"Боінг" авіякампаніі "Белавія" не змог узляцець з маскоўскага аэрапорта
У маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава" 7 сакавіка адбыўся інцыдэнт з самалётам авіякампаніі "Белавія". Як перадае БЕЛТА, пры вылеце "Боінга 737/500" з Масквы ў Мінск падчас разбегу лайнер ухіліўся налева і быў спынены экіпажам. На борце знаходзіліся 48 пасажыраў і 5 членаў экіпажу. Ахвяраў і пацярпелых няма. Усе пасажыры былі адпраўленыя ў Мінск у той жа дзень, а самалёт атбуксіравалі на стаянку.
Як паведаміў Еўрарадыё тэхнічны дырэктар “Белавіі” Аляксандр Пыч, для расследавання інцыдэнту створана камісія Дэпартамента па авіяцыі. У аўторак у Маскву адпраўляюцца нашы спецыялісты, а пакуль казаць пра прычыны здарэння зарана.
“Ніякіх знешніх пашкоджанняў няма. Умовы надвор’я былі ў допуску. Аднак быў снег і так далей”.