Болей за 30 чалавек знайшлі ў кантэйнеры ў марскім порце каля Лондана
Нелегалы з Індыйскага субкантыненту хаваліся ў грузавым кантэйнеры ў порце Тылбэры, адзін з іх быў мёртвы.
Дваіх вандроўнікаў неадкладна накіравалі ў лякарню ў цяжкім стане. Усе людзі пакутуюць на абязводжванне і пераахаладжэнне. Яны прыбылі на кантэйнеравозе з бельгійскага Зебруге. Сярод іх ёсць дзеці. Паводле звестак паліцыі, усе нелегалы родам з Індыйскага субкантыненту.
Усяго на борце судна, якое прыбыло з Бельгіі, было 64 кантэйнеры. Работнікі порту звярнулі ўвагу менавіта на гэты кантэйнер, бо з яго было чуваць крыкі і ўдары па сценках. З Бельгіі ён ішоў морам некалькі дзён, ягоны папярэдні маршрут высвятляецца, інфармуе ВВС.