Больш за 250.000 долараў выкралі ў беларускага бізнэсмэна праз Інтэрнэт

Беларуская міліцыя сумесна з калегамі з Вялікай Брытаніі і Нігерыі вядуць пошук інтэрнэт-ашуканцаў, якія выкралі ў беларускага прадпрымальніка больш за 260 тысяч долараў.

Інфармацыйнае анегцтва “Интерфакс” паведамляе, што злачынцы паслалі на персанальны кампутар бізнэсмэна так званы "нігерыйскі ліст". У ім яны прасілі прадпрымальніка пералічыць пэўную суму грошай для дапамогі нейкім нігерыйскім прынцам, якія патрапілі ў бяду. За гэта яны абяцалі буйную ўзнагароду ў будучыні.


Для ажыццяўлення сваёго плана ашуканцы нават запрасілі беларускага бізнэсмэна ў Лондан, дзе стварылі для яго “пацёмкінскі” офіс.


Паралельна з просьбамі дапамагчы “нігерыйскім прынцам”, у Інтэрнэце пачалі з'яўляцца лісты з прапановамі фінансаваць пошукі “мільёнаў Саддама Хусейна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі