Брамнік мінскага ХК “Дынама” Джэф Глас гатовы стаць беларусам

Брамнік мінскага ХК “Дынама” Джэф Глас гатовы стаць беларусам

Брамнік мінскага хакейнага “Дынама” Джэф Глас заявіў, што з задавальненнем прыме беларускае грамадзянства, каб выступаць за нацыянальную каманду. У сёлетнім сезоне 29-гадовы канадзец правёў 14 матчаў, у якіх атрымаў 6 перамог, у сярэднім за гульню прапускаючы па 2,51 шайбы. Каэфіцыент сэйваў склаў 91,6%.

У інтэрв’ю выданню “Р-Спорт” Глас сказаў, што ў Мінску ў яго толькі станоўчыя эмоцыі ад горада і ад каманды. “Бачу, што ўся Беларусь хварэе на хакей, тут кожны заўзятар ведае гульцоў у твар, на трыбунах заўсёды шалёная падтрымка, а атмасфера на матчах не саступае канадскай”, — сказаў ён.

Джэф Глас кажа, што калі яму прапануюць прыняць беларускае грамадзянства, ён напэўна пагодзіцца і для яго будзе вялікім гонарам згуляць за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету.

Раней у 2011 годзе беларускае грамадзянства атрымалі трое канадскіх хакеістаў — Джэф Плат, Шарль Лінгле і Кевін Лаланд. У 2014 годзе ў Беларусі натуралізаваўся амерыканец Нік Бэйлен, а сёлета беларускі пашпарт атрымаў і ўкраінец Аляксандр Мацярухін.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі