Браты Касціцыны зноў вызначыліся ў чэмпіянаце НХЛ

Беларускія хакеісты браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, якія выступаюць у чэмпіянаце НХЛ за канадскі "Манрэаль", вызначыліся бамбардзірскімі баламі ў пераможным матчы ў гасцях з "Лос-Анджэлесам" - 5:2.  23-гадовы Андрэй Касціцын стаў аўтарам чацвёртай шайбы ў вароты саперніка, а яго малодшы брат, 20-гадовы Сяргей, у паядынку зрабіў адну галявую перадачу.

На рахунку Касціцына-старэйшага стала 44 ачкі (21 закінутая шайба і 23 галявыя перадачы) ў 65 матчах. Гэта лепшы вынік сярод беларусаў у цяперашнім сезоне НХЛ. Сяргей Касціцын зарабіў 21 бал у 39 матчах.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі