Брэсцкі інфармацыйны сайт "Першы рэгіён" прызнаны экстрэмісцкім
Суд Ганцавіцкага раёна 27 снежня 2021 года прызнаў рэгіянальны сайт "Першы рэгіён" экстрэмісцкім, пішуць праваабаронцы "Вясны".
31 снежня доступ да сайта ў Беларусі быў заблакаваны. Сёння пракуратура паведаміла прычыны гэтага абмежавання: маўляў, на сайце была спасылка на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра тое, што сам сайт "Першы рэгіён" прызнаны экстрэмісцкім, пракуратура не згадала.
Мала таго — у сваім паведамленні прэс-служба пракуратуры пакінула спасылку на гэты "экстрэмісцкі" сайт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.