Брэсцкія мытнікі знайшлі ў рэйсавым аўтобусе партыю медыкаментаў-псіхатропаў

Як паведамляе БЕЛТА, поліэтыленавы пакет з лекавымі прэпаратамі мытнікі знайшлі ў багажным адсеку аўтобуса. На кантрабанду ўказаў службовы сабака. Змесціва пакета склалі "TramadolAL", "TramalKapseln", "TramadolAZ", "Tramadolor", "TramalLong" ды іншыя прэпараты ў таблетках, капсулах і кроплях. У склад гэтых медыкаментаў уваходзіць псіхатропнае рэчыва трамадол, абмежаванае для перамяшчэння праз мяжу Мытнага саюзу.



Ніякіх дакументаў або рэцэптаў спецыфічнага тавара не было. Кіроўца аўтобуса, грамадзянін Расіі, сказаў, што пакет яму перадалі для атрымальніка ў Маскве. Змесцівам пакета ён не цікавіўся. Медыкаменты накіраваныя на хімічную экспертызу. Магчыма, што з нагоды гэтага інцыдэнту пачнуць крымінальную справу.



Фота — gorod48.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі