Брэст рыхтуецца да «пацешнай вайны» (фота)

У Брэсце рыхтуюцца  да расейска-беларускіх вучэнняў  “Захад-2009”. На ваенным  палігоне паставілі новы дарожны ўказальнік надпісам па-руску, каб "браты па зброі" не заблукалі. Паболела жанчын у вайсковай форме, тэхнікі і гармат. На палігоне ўнутры вайсковай часткі з самага рання равуць маторы, трэніруюцца вадзіцелі цяжкай савецкай яшчэ тэхнікі. Прызваныя запаснікі - гэтак званыя “партызаны”.

У беларуска-расейскіх ваенных манеўрах, якія пройдуць 18-29 верасня, возьмуць удзел каля 12,5 тыс. вайскоўцаў,  паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

Выведуць 220 танкаў, 470 бронемашынаў, 60 самалётаў і 40 верталётаў. Расіяне прывязуць сюды сваіх генералаў і некаторыя часткі 20-ай арміі.


Польская шпіёнка?


"Партызаны" на прывале


Тэхніка гатовая да вучэнняў


Новы ўказальнік да палігона


Вайскоўкі

Здымкі аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі