Брэстаўчан па-беларуску павіншавалі з Днём святога Валянціна (фота)
Каля 1000 валянцінак распаўсюдзіла моладзь сярод мінакоў на вуліцы Савецкай.
Акцыя праходзіла ў межах кампаніі "Наша мова" гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” і грамадскай арганізацыі “Дзедзіч”. Распаўсюд віншавальных паштовак стаў сваеасаблівым падарункам для пераможцы конкурсу для дызайнераў. Ім стаў студэнт-маркетолаг Яўген Ангалюк. Менавіта яго конкурсная праца упрыгожыла паштоўку, распаўсюджаную на мерапрыемстве.
Нагадаем, што брэстаўчанам прапанавалі прыдумаць дызайн віншавальнай паштоўкі на тэму "Кахай па-беларуску". Абавязковая ўмова конкурсу: прызнанне ў каханні мусіла быць напісана на беларускай мове.
Па словах арганізатараў, акцыя да Дня ўсіх закаханых — першая ў межах кампаніі "Наша мова", мэта якой папулярызацыя роднай мовы на Брэстчыне.