Брэстаўчанін скраў у боўлінг-клубе... красоўкі

 Брэстаўчанін скраў у боўлінг-клубе... красоўкі

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, 10 кастрычніка а 5-й ранку беспрацоўны мясцовы жыхар скраў красоўкі у боўлінг-клубе "Космік". Адміністрацыя забаўляльнай установы ацаніла шкоду ў два мільёны рублёў.

Паводле відэазапісу, які вёўся ў клубе, міліцыя вылічыла зламысніка і неўзабаве затрымала. Ім апынуўся 24-гадовы брэстаўчанін.

Праваахоўнікі канфіскавалі скрадзены абутак, а на маладога чалавека пачалі крымінальную справу. За крадзеж яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Фота: vladnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі