Бронзавую статую Апалона ўсталявалі на Оперным тэатры ў Мінску

Бронзавую статую грэчаскага бога, заступніка муз Апалона ў суботу ўсталявалі на будынку Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску.
Скульптура, адлітая з бронзы, важыць 8 тон. Яе мантаж заняў 3 гадзіны. Пакуль Апалону давядзецца пасумаваць, а да сярэдзіны лютага кампанію яму складуць дзве фігуры Славы.

Працягваюцца і аздобныя працы ў парку і самім тэатры. Рэканструкцыя павінна завяршыцца да 20 лютага. У родныя сцены ўжо пераязджаюць оперныя выканаўцы, хор і аркестр. Першай гучнай прэм'ерай на сцэне “Вялікага” стане балет “Клеапатра”. Яго прызначылі на 8 сакавіка.

АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі