Брусель абмяркуе пытанне санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў

Міністры замежных спраў краін ЕС у панядзелак у Бруселі абмяркуюць палітычную сітуацыю ў Беларусі. Сярод іншага гаворка пойдзе пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія былі прыпыненыя на паўгода ў кастрычніку 2008-га.  Тэрмін сканчаецца 13 красавіка, але ўжо цяпер можа быць прынятае прынцыповае рашэнне. Як піша ўплывовае польскае выданне "Rzeczpospolita", панядзелкавая нарада міністраў замежных спраў 27 краін ЕС - апошняя перад красавіцкай датай. Таму варта чакаць, што 16 сакавіка пытанне з санкцыямі праясніцца.

Паколькі ёсць розныя меркаванні, варта чакаць кампраміснага рашэння. Напрыклад, санкцыі будуць захаваныя, але адначасна абвесцяць пра іх прыпыненне на яшчэ паўгода, цытуе словы польскага дыпламата ў Бруселі "Rzeczpospolita".

Разам з пытаннем пра санкцыі ў Бруселі абмяркуюць і перспектывы Беларусі па ўключэнні ў праграму ЕС "Усходняе партнёрства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі