Брытанцы спрабуюць есці менш солі

Улады мясцовасці Ўэст-Норфалк  ва Ўсходняй Англіі паставілі ў мясцовыя рэстарацыі і бары сальнічкі з меншай колькасцю дзірак, каб зменшыць спажыванне солі. Як падае BBC News, у 39 бараў, якія падаюць рыбу са смажанай бульбай (fish and chips) выслалі 200 сальнічак з чатырма дзіркамі. "Я лічу, што гэты праект - камічны" -- сказаў BBC ўладальнік аднаго з бараў Грэм Эндэрсан.

Старшыня таварыства ўладальнікаў fish and chips лічыць, што кліенты, заміж спажываць меней солі, будуць толькі больш інтэнсіўна трэсці сальнічкай. Улады Ўсходняга Норфалку спасылаюцца на думку дактароў, якія раяць абмежаваць ужытак солі да 6 г на дзень. Аднак медыкі цвердзяць, што найбольшую шкоду нясе ўтрыманне солі ў перапрацаваных прадуктах, а не дасольванне ежы ў рэстарацыі. Паводле некаторых даследаванняў, лішак солі ў харчаванні можа адабраць нават 20 год жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі