Брытанская газета задае пытанне: Ці сапраўды Пуцін бессмяротны?
Брытанская газета The Telegraph піша, як неназваныя прыхільнікі канспіралагічнай тэорыі прыводзяць аргументы на карысць таго, што Пуцін — бессмяротны.
Канспіролагі прыйшлі да такой высновы дзякуючы фотаздымкам, якім больш за 100 гадоў, і на якіх можна ўбачыць асобаў вельмі падобных да цяперашняга кіраўніка Расіі.
Выява зробленая ў 1920 годзе, паказвае, рускага салдата, які мае дзіўнае падабенства з цяперашнім ладарам краіны.
Яшчэ на адной фатаграфіі, зробленай з рускага салдата ў 1941 годзе таксама можна ўбачыць твар вельмі падобны на Пуціна.
Гэта не першы раз, калі Пуціна называюць усемагутным і бессмяротным, BuzzFeed напачатку гэтага года, прапанаваў тэорыю, паводле якой кіраўнік Расіі можа быць мадэллю, якой натхняўся Леанарда Да Вінчы пры стварэнні Моны Лізы.
Пры гэтым аўтар артыкула The Telegraph усё ж адназначна адказвае на рытарычнае пытанне “Ці бессмяротны Пуцін?” — вядома не!
Галоўнае фота: Dislclose.tv
No, no! pic.twitter.com/cttnslyFji
— Shaun Walker (@shaunwalker7) July 27, 2015