БТ паказала ноўтбук, які быў затрыманы чатыры месяцы таму
Беларускае тэлебачанне ў нядзельным вечаровым эфіры паведаміла пра затрыманне на польска-беларускай мяжы чатырох маладых апазіцыянераў. У адным з двух знойдзеных у іх ноўтбукаў мытнікамі, нібыта, былі выяўленыя «электронныя матэрыялы па падрыхтоўцы тэрактаў».
Прозвішчы маладых людзей не былі названыя. Было згадана толькі, што адзін з іх з’яўляецца прэс-сакратаром «Маладога фронту». Як вядома, гэтую пасаду займае Барыс Гарэцкі.
Якраз у нядзелю ён паляцеў самалётам у Страсбург для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі няўрадавых арганізацый пры Радзе Еўропы.
У інтэрв’ю «Еўрарадыё» актывіст «Маладога фронту» Зміцер Хведарук паведаміў, што ноўтбук у Гарэцкага забралі, але не цяпер, а ў пачатку года:
«У гэты раз яго проста даглядзелі. Быў факт, што ў яго канфіскавалі ноўтбук, але гэты было зусім даўно — месяцы чатыры таму».
Ноўтбук Гарэцкаму не вярнулі дагэтуль. Паводле словаў Змітра Хведарука, пакуль няўдалося высветліць, каго ж маглі затрымаць на мяжы. Маладафронтаўцы абтэлефаноўваюць і цяперашніх, і былых сяброў арганізацыі.
Хведарук не выключае, што тэлебачаннем была распаўсюджана непраўдзівая ці скажоная інфармацыя.