Бубнач U2 здымецца ў кіно

Лары Мален (Larry Mullen) вырашыў рэанімаваць сваю кінакар'еру.  Музыка пагадзіўся зняцца ў гангсцерскай стужцы “Man On The Train”, здымкі якой стартавалі ў сярэдзіне красавіка ў канадскім Антарыа. “Man On The Train” з'яўляецца рымейкам аднайменнага фільма 2002-га года французскага рэжысёра Патрыса Леконці.

Дэталі стужкі пакуль не выдаюцца - вядома толькі, што Малену дасталася роля рабаўніка банкаў. У карціне таксама задзейнічаны акцёры Дональд Сазэрлэнд і Грэм Грын. Дата выхаду фільма на экраны не паведамляецца.

Нагадаем, што астатнія ўдзельнікі U2 зараз занятыя падрыхтоўкай да летняга гастрольнага тура, другая частка якрга пачнецца 3 чэрвеня. У межах гастроляў, якія ахопяць Паўночную Амерыку і Еўропу, знакамітыя ірландцы ўпершыню выступяць у Расіі – маскоўскі канцэрт U2 адбудзецца 25 жніўня ў “Лужніках”.

3 чэрвеня ў ЗША і 7 чэрвеня ў Еўропе адбудзецца рэліз DVD “U2 360 At The Rose Bowl” з запісам каліфарнійскага шоў каманды, якое транслявалася ў “жывым эфіры” на YouTube у кастрычніку 2009-га года.

Фота: drummerworld.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі