Будаўніцтва беларускай АЭС пачнецца ў 2010 годзе
Будаўніцтва першай беларускай АЭС пачнецца ў Астравецкім раёне ў 2010 годзе. Пра гэта заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Ён адзначыў, што пытанне пра графік будаўніцтва будучай станцыі, першы энергаблок якой плануецца ўвесці ў 2016 годзе, абмеркаваны з дзяржкарпарацыяй "Росатом".
Паводле слоў першага віцэ-прэзідэнта расійскага прадпрыемства "Атомстройэкспорт" Аляксандра Глухава, праект будаўніцтва беларускай АЭС можа быць рэалізаваны ў запланаваныя тэрміны, інфармуе БЕЛТА.