Будаўніцтва новага футбольнага стадыёна ў Мінску ацанілі ў 94 мільёны еўра

94 мільёны еўра разлічваюць патраціць сталічныя ўлады на будаўніцтва новага футбольнага стадыёна ў Мінску побач з існуючым “Трактарам”. Тэндар на такую суму размясціла 27 сакавіка на сайце дзяржзакупак Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама.

Новая арэна, пачатак узвядзення якой намечаны на ліпень 2015 года, павінна з’явіцца ў верасні 2018-га. Згодна з заяўкай сталічных уладаў, шматфункцыянальны комплекс акрамя стадыёна будзе ўключаць у сябе “убудаваныя памяшканні камерцыйнага прызначэння, гандлёвы цэнтр, а таксама інжынерную і іншую інфраструктуру, якая забяспечыць яго функцыянаванне”.

Кампанію, якая зоймецца будаўніцтвам стадыёна, абяруць напрыканцы траўня.

Пад рэканструкцыю стадыёна “Трактар” разглядаюць некалькі тыпавых праектаў

Нагадаем, 18 ліпеня 2014 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №357. Згодна з ім, да канца 2018 года ў Мінску павінен з’явіцца новы нацыянальны футбольны стадыён 4-й катэгорыі рэгламенту UEFA на 33-35 тысяч пасадачных месцаў. Першапачаткова планавалася ўзвесці арэну ў Шчомысліцах, пасля на месцы сённяшняга “Дынама”.

Гісторыя будаўніцтва футбольнага стадыёна ў Мінску і скандалы вакол яго

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі