Будаўнікі-гастарбайтэры могуць застацца без працы да траўня
Беларускія гастарбайтэры, вяртаючыся на радзіму, спрабуюць уладкавацца будаўнікамі. Старшыня аддзела кадраў мінскага будаўнічага ААТ "Мапід" Аляксандр Адзярыха гаворыць пра велізарны наплыў ахвотных, якога ніколі раней не было. Па ягоных словах, тэлефон не замаўкае з пачатку году. Але ўзяць каго-небудзь з былых гастарбайтэраў на працу, можна будзе не раней за травень, кажа Адзярыха.
Аляксандр Адзярыха: У сувязі з тым, што беларусы пачынаюць вяртацца дадому з Расіі, тэлефон у мяне "ружовы". Колькасць жадаючых уладкавацца на працу зараз большая, чым ва ўсе папярэднія гады. Але штат у нас ужо набраны. У нас, вядома, ёсць працы, дзе не хапае працоўных рук, на якія мы бярэм без дакументаў аб адукацыі — гэта працы па добраўпарадкаванні. Але гэта толькі пачынаючы з траўня.