Будоўлю ў Курапатах называюць “некапітальным аб’ектам”

Будоўлю ў Курапатах называюць “некапітальным аб’ектам”

У Курапатах працягваюцца працы па падрыхтоўцы да ўсталявання мемарыяльнага знака, які выйграў конкурс Міністэрства культуры. Як паведамляе Радыё Свабода, вядзецца ўладкаванне пешаходнай дарогі ад падземнага перахода з боку Зялёнага Луга да “Галгофы”, дзе выкопваюць катлаван пад фундамент памятнага знака.

Адметнасць аб’екта ў тым, што ён узводзіцца без праекта добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі. Мемарыял замовіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, а дарогу да яго — Бараўлянскі спецлясгас. Асвятленне не прадугледжанае. Сама дарожка праходзіць над газаправодам, таму яе не будуць рабіць занадта грунтоўнай, каб, у выпадку аварыі, да трубы можна было хутка дабрацца. Рабочыя, занятыя на будоўлі, называюць яе “некапітальным аб’ектам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі