Бухвостаў заклікаў сацыял-дэмакратаў Беларусі аб'яднацца ў адну партыю

Стварыць у Беларусі на аснове арганізацый працоўнага руху і левых палітычных партый Аб'яднаную сацыял-дэмакратычную партыю заклікаў Аляксандр Бухвостаў. Гэтая заява прагучала 26 ліпеня на ўстаноўчым з'ездзе Беларускай партыі працоўных у Мінску, перадае БелаПАН. Па словах Бухвостава, гэта дазволіць больш паспяхова змагацца за ўладу, што з'яўляецца галоўнай мэтай удзелу ў палітычным руху. Бухвостаў адзначыў, што новаствораная Беларуская партыя працоўных мае агульныя рысы з іншымі палітычнымі партыямі, у тым ліку такімі, як АГП, ПКБ, Партыя БНФ, Сацыял-дэмакратычная партыя. Іх аб'ядноўвае прыхільнасць да незалежнасці Беларусі і імкненне да дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Бухвостаў паведаміў, што ў адпаведнасці з статутам мэтай Партыі працоўных з'яўляецца правядзенне ў Беларусі рэформаў, накіраваных на павышэнне жыццёвага ўзроўня насельніцтва, пабудова дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, якая б забяспечвала раўнапраўе ўсіх грамадзян, што зарабляюць на жыццё сваёй працай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі