Буйны пажар у Смалявічах (фота, відэа)

Як паведамляе прэс-служба МНС, пажар адбыўся на вуліцы Гандлёвая, дзе гарэў будынак гандлёвага цэнтра "Алмі". Напярэдадні там праводзіліся агнявыя работы па рэзцы металу, з-за чаго адбылося ўзгаранне ўцяпляльніка. Узгаранне распаўсюдзілася па перыметры будынка.


Працаўнікі "Алмі" спачатку спрабавалі самастойна патушыць пажар, неўзабаве да іх далучыліся і выратавальнікі. У выніку здарэння пацярпеў адзін чалавек. Ратуючыся, зваршчык скокнуў з даху і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.


У выніку пажару абрынуўся дах на плошчы 240 метраў квадратных і адбылася дэфармацыя каркаса будынка, знутры згарэлі памяшканні гандлёвага цэнтра з будаўнічымі матэрыяламі.

Ліквідаваць узгаранне ўдалося да 18-й гадзіны. На пажары працавалі 24 адзінкі тэхнікі і амаль паўсотні выратавальнікаў. На месца тушэння пажару выязджала аператыўная група МНС на чале з намеснікам міністра генерал-маёрам унутранай службы Аляксандрам Ганчаровым, інфармуе БЕЛТА.


Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.



Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі