Бягуха Аліна Талай атрымала “золата” на турніры ў Лінцы
Беларуска Аліна Талай перамагла ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі на міжнародным турніры ў Лінцы. У фінальным забегу спартсменка паказала час 7,97 секунды і апярэдзіла славенку Марыну Томіч (8,21 секунды). Трэці вынік у харваткі Іваны Ланчарэк (8,25 секунды).
Наступнымі спаборніцтвамі для Аліны стане чэмпіянат Беларусі на прызы газеты “Спортивная панорама”, які пройдзе з 19 па 21 лютага ў магілёўскім спарткомплексе “Алімпіец”.
Але ж галоўнай задачай для спартсменкі на сёння з’яўляецца падрыхтоўка да чэмпіянату свету ў закрытых памяшканнях. Ён пройдзе з 16 па 20 сакавіка ў амерыканскім Портлэндзе.