Бясплатны канцэрт "Руки вверх" сабраў некалькі тысяч брэстаўчан (фота)
Расійскі поп-гурт выступіў на адкрыцці першага гіпермаркета "АЛМІ" ў Брэсце.
Мерапрыемства з удзелам калектыву Сяргея Жукава адбылося ўвечары 28 ліпеня. Паркоўка гіпермаркету, якая часова ператварылася на танцпляцоўку, не змагла змясціць усіх ахвотных.
З-за вялікай колькасці людзей перад канцэртам і падчас яго быў вельмі ўскладнены аўтамабільны рух па праспекце Рэспублікі.