Бяздомны мінчук ледзь не спаліў шматпавярховік (фота)

Прыкладна а палове 10-й вечара 14 ліпеня мінскім ратавальнікам паведамілі пра дым у дзевяціпавярховіку на вуліцы Вясёлкавай. Як паведамляе прэс-служба МНС, на месца выкліку ратавальнікі дабраліся праз пяць хвілін і пабачылі, што з сутарэння будынку ідзе дым.

Выявілася, што ў незачыненым сутарэнні гарыць матрац і рыззё. Каля палаючага матраца ратавальнікі знайшлі мужчыну і выцягнулі яго. Непрацуючы мінчук быў шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння і тэрмічнымі апёкамі 1-3-й ступені 20% цела.

З пад'езда, які мае асобны ад сутарэння ўваход, ратавальнікі вывелі па лесвіцах 15 чалавек. Ніхто з іх не пацярпеў.

Агонь быў ліквідаваны ў лічаныя хвіліны. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне пацярпелага з агнём.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі