Былога дырэктара магілёўскага музея вызвалілі пасля трох сутак за кратамі

Аляксей Бацюкоў / facebook.com/aljaksejbatsyukov

Аляксей Бацюкоў / facebook.com/aljaksejbatsyukov

Былога дырэктара Музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова вызвалілі пасля трох сутак за кратамі. Прычына затрымання дагэтуль невядомая, паведамляюць праваабаронцы. 1 жніўня ў яго дзень народзінаў.

Пра затрыманне гісторыка стала вядома 28 ліпеня. Раніцай да яго дадому прыйшлі сілавікі. Бацюкова адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Аляксея Бацюкова ўжо затрымлівалі ў 2020-м за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і аштрафавалі. У пачатку 2021 года з ім не працягнулі кантракт. Бацюкоў кіраваў Музеем гісторыі Магілёва каля дзесяцігоддзя. Ён здолеў папоўніць калекцыю ўнікальнымі артэфактамі. Грошы на гэта музей збіраў з ахвяраванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі