Звальняюць дырэктара музея гісторыі Магілёва, які вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ

Звальняюць дырэктара музея гісторыі Магілёва, які вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ

Дырэктару Музея гісторыі Магілёва Аляксею Бацюкову паведамілі, што кантракт з ім працягнуты не будзе. 

Адпаведнае апавяшчэнне Бацюкову ўручылі ў Магілёўскім гарвыканкаме 6 студзеня. Працаваць на сваёй пасадзе дырэктар музея будзе да 16 лютага.

"Там смешна было — уручылі і пытаюцца: "Ну, а што вы ў нас не пытаецеся [пра прычыны]?". Я кажу: "А што пытацца, усё зразумела». Так і вырашылі", — распавядае Бацюкоў у каментары парталу TUT.by.

Музеем гісторыі Магілёва Бацюкоў кіруе з 2011 года. Ён здолеў папоўніць калекцыю ўнікальнымі артэфактамі, у тым ліку вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ. Грошы на гэта музей збіраў з ахвяраванняў грамадзян і прадпрыемстваў. 

Пасля выбараў 2020 года Бацюкоў разам з шасцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем "нематываванай жорсткасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Таксама ў лісце было патрабаванне адстаўкі Лукашэнкі.

У кастрычніку 2020-га Бацюкова за ўдзел у трох акцыях пратэсту аштрафавалі на 621 рубель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі