Кіраваць Баранавіцкім музеем прызначылі супрацоўніцу Цэнтра сацабслугоўвання
Баранавіцкі краязнаўчы музей
У Баранавіцкім краязнаўчым музеі з'явіўся новы дырэктар, піша рэсурс Bar24.by. Пасля 2020-га года ва ўстанове ўжо мяняўся кіраўнік, але ў апошні час пасада, мяркуючы па ўсім, заставалася вакантнай.
Новага дырэктара клічуць Наталля Шостак. Да гэтага назначэння яна 20 гадоў прапрацавала ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёна. У яе дзве спецыяльнасці, але ніводная не мае дачынення да сферы культуры. У 2000-м Наталля Шостак скончыла мясцовы тэхнікум па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам", а пазней атрымала адукацыю ў БарДУ па спецыяльнасці "Практычная псіхалогія".
Адзначым, што ў верасні 2021 года дырэктарам музея прызначалі Насту Саўко, якая раней працавала ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Але апошнім часам на сайце гарвыканкама была размешчана інфармацыя, што абавязкі дырэктара музея выконвае Ірына Карчэўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.