У Ветцы звальняюць дырэктара музея стараверства і беларускіх традыцый

Петр Цалко 

Петр Цалко  / smartpress.by

З дырэктарам Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятром Цалко не прадаўжаюць кантракт. Пра гэта піша "Наша Ніва". Прычына звальнення не вядомая.

Выданне нагадвае, што ў тым ліку дзякуючы Пятру Цалко Веткаўскі музей стаў адным з найбольш яркіх рэгіянальных музеяў. Там праводзілася велізарная колькасць відэалекцый, экскурсій, майстар-класаў, відэа-гутарак. Акрамя таго, менавіта ў Гомельскім філіяле Веткаўскага музея, калі яго загадчыкам быў Пётр Цалко, з'явілася "Школа бытавога танца". Тут праводзілі "Гуканне вясны", "Ноч музеяў", "Летнік па ткацтве" і велізарную колькасць іншых мерапрыемстваў.

Цалко — за трыццаць. Па адукацыі ён настаўнік беларускай мовы. Паспеў папрацаваць у гімназіі. У музеі сам ездзіў у экспедыцыі, запісваў песні, аповяды, як праводзіліся абрады, збіраў экспанаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі