У Магілёве затрымалі гісторыка Аляксея Бацюкова
Аляксей Бацюкоў / facebook.com/aljaksejbatsyukov
У Магілёве затрымалі гісторыка, былога дырэктара Музея гісторыі горада Аляксея Бацюкова. Раніцай 28 ліпеня да яго дадому прыйшлі сілавікі. Прычыны затрымання пакуль невядомыя, піша @MAYDAYMog.
Бацюкова ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і аштрафавалі. У пачатку 2021-га з ім не працягнулі кантракт. Аляксей Бацюкоў кіраваў Музеем гісторыі Магілёва каля дзесяцігоддзя. Ён здолеў папоўніць калекцыю ўнікальнымі артэфактамі, у тым ліку вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ. Грошы на гэта музей збіраў з ахвяраванняў грамадзян і прадпрыемстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.