Былому падпалкоўніку міліцыі пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

Пётр Будзько / "Народная воля"
Пётр Будзько / "Народная воля"

Былому падпалкоўніку міліцыі з Іўя пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Супраць Пятра Будзько распачалі крымінальную справу за "перавышэнне ўлады", паведамляе "Позірк".

Будзько больш за 20 гадоў праслужыў у міліцыі, але звольніўся ў 2017 годзе. У 2020 годзе ў родным горадзе ён выходзіў на акцыі пратэсту, дзе патрабаваў ад уладаў узнаўлення законнасці, спынення гвалту і прыцягнення вінаватых да адказнасці. За ўдзел у масавых мерапрыемствах мужчына адсядзеў 32 дні адміністрацыйнага арышту.

Былога сілавіка затрымалі 20 жніўня 2021 года. Падрабязнасці крымінальнай справы не паведамляюцца. Вядома, што дома і на лецішча ў яго правялі ператрусы і канфіскавалі тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі