Былы кіраўнік карпункта РТР у Беларусі асуджаны на 2 гады калоніі
Ірэка Муртазіна пакаралі за запіс у персанальным блогу пра смерць прэзідэнта. Прысуд каментуе палітолаг Аляксандр Фядута
26 лістапада Кіраўскі раённы суд Казані вынес прысуд па самай гучнай палітычнай справе ў Татарстане. Былы прэс-сакратар прэзідэнта рэспублікі Ірэк Муртазін быў абвінавачаны ў паклёпе і распальванні нянавісці ці варожасці ў дачыненні да Мінтымера Шайміева і асуджаны на 1 год і 9 месяцаў калоніі-пасялення.
Падставай для распачынання крымінальнай справы супраць журналіста сталіся яго кніга “Мінтымер Шайміеў: апошні прэзідэнт Татарстану” і запіс у персанальным блогу пра смерць прэзідэнта. Палітолаг Аляксандр Фядута, які добра ведаў Ірэка Муртазіна яшчэ ў час працы апошняга кіраўніком карпункту тэлеканалу “РТР” у Беларусі (у 2003-2004 гг.), пракаментаваў Еўрарадыё прысуд расійскаму журналісту.
Аляксандр Фядута: “Прысуд былому прэс-сакратару прэзідэнта Татарстана і былому кіраўніку карэспандэнцкага пункту Расійскага тэлебачання ў Мінску Ірэку Муртазіну сведчыць аб дзвюх тэндэнцыях. Першая — на жаль, журналіст і чалавек яшчэ не мае мажлівасці шчыра казаць тое, што ён думае — перш за ўсё, пра людзей, якія трымаюць у сваіх руках уладу. Другое — гэта сведчыць аб тым, што асабіста спадар Мінтымер Шайміеў, які з’яўляўся адным з прыкладаў дзяржаўных людзей у Расіі, насамрэч праявіў сябе ў якасці дробнага і вельмі помслівага чалавека”.
У карпункце тэлекампаніі “РТР” у Татарстане ад каментароў па справе Муртазіна адмовіліся. Аніякай афіцыйнай пазіцыі каналу агалошвацца не будзе, запэўніў Еўрарадыё супрацоўнік карпункту, з-за таго, што на момант завядзення справы Ірэк Муртазін ужо не з’яўляўся супрацоўнікам тэлекампаніі.
Супрацоўнік каналу: “Нашая кампанія, у кожным выпадку, гэтую падзею не будзе каментаваць афіцыйна, я вас запэўніваю. Таму што Ірэк Муртазін на той момант ужо не меў дачынення да нашай кампаніі. У мяне ёсць чалавечае стаўленне да гэтага, так? Я цудоўна ведаю Ірэка асабіста. Мне вельмі шкада, што ён асуджаны і трапіў туды. Але яго дзеянняў я не ўхваляю: даваць некралог — гэта не прафесія”.
Сам Ірэк Муртазін быў узяты пад варту адразу ж у залі суду. Журналіст заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.
Фота — irek-murtazin.livejournal.com