Былы пасол у Аргенціне падаў у суд на МЗС Беларусі
Былы пасол у Аргенціне Уладзімір Астапенка падаў у суд на МЗС Беларусі, паведамляе TUT.by. Ён мае намер праз суд змяніць фармулёўку свайго звальнення (само звальненне яго задавольвае).
Астапенка падаў у адстаўку ў верасні ў дзень "таемнай інаўгурацыі" Аляксандра Лукашэнкі. У кастрычніку ён падаў новую заяву, у якой патрабаваў звольніць у сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства. Лукашэнка звольніў дыпламата ў пачатку лістапада. Прычынай называецца "правіна, несумяшчальная са знаходжаннем на дыпламатычнай службе". Астапенку пазбавілі дыпламатычнага рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.