Былы старшыня “Белнафтахіму” не ведае, куды зніклі 500 тысяч долараў

Два з трох абвінавачванняў знятыя з былога старшыні “Белнафтахіму” Аляксандра Бароўскага. Цяпер яго абвінавачваюць толькі ў крадзяжы.

Нагадаем, працэс над Бароўскім цяпер праходзіць у Вярхоўным судзе. Паказанні былога старшыні “Белнафтахіму” супярэчлівыя. Асабліва гэта датычыць справы са знікненнем 500 тысяч долараў.

Падчас допыту ў судзе Аляксандр Бароўскі паведаміў, што ў 2006 годзе за кансультацыі кіраўнік адной з камерцыйных структураў прапанаваў яму паўмільёна долараў. Гэтыя грошы ён мусіў пералічыць на рахунак дачкі Бароўскага, але яна не змагла іх зняць з крэдытнай карткі ні ў Вільні, ні ў Кіеве.

Дзяржабвінаваўца зачытаў сёння ў судзе і іншыя паказанні Бароўскага, ад жніўня 2007 года. Паводле іх, паўмільёна долараў ён пазычыў у сябра з Рыгі і збіраўся на гэтыя грошы пабудаваць дом.

Як паведамляе “Інтэрфакс”, Бароўскі патлумачыў супярэчлівыя паказанні тым, што “ў першыя дні арышту ён знаходзіўся ў стане афекту і адчуваў прэсінг з боку следства”. Пры гэтым былы кіраўнік “Белнафтахіму” заплакаў у судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі