Былыя сужыцелі вывезлі з Гродна жанчыну, яе збілі і прымусілі напісаць распіску

Былыя сужыцелі вывезлі з Гродна жанчыну, яе збілі і прымусілі напісаць распіску

У Гродне адбылася крымінальная гісторыя, якая нагадвае 1990-я гады. Проста на вуліцы двое мужчын схапілі 48-гадовую жанчыну, пасадзілі яе ў аўтамабіль і вывезлі за горад. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, здарэнне адбылося 24 красавіка. Мужчыны — былыя сужыцелі жанчыны. Яны спрабавалі спагнаць з яе грошы, якія яна ім нібыта запазычылася. Адзін сцвярджае, што аформіў на сябе крэдыт, а грошы перадаў жанчыне, іншы распавядае, што яна зняла сродкі з яго банкаўскай карткі.

Цікава, што мужчыны ва ўзросце 45 і 59 гадоў, жыхары Гродзенскага раёна, дамовіліся пра такія радыкальныя меры ў сацсетцы. Адзін з іх збіў жанчыну і прымусіў яе напісаць распіску (у ёй згадваецца сума доўгу — 200 рублёў). Пасля гэтага яе вярнулі ў Гродна.

Зламыснікаў неўзабаве затрымалі, крымінальную справу распачалі па факце прымусу да выканання абавязацельстваў.

Былыя сужыцелі вывезлі з Гродна жанчыну, яе збілі і прымусілі напісаць распіску
Распіска / mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі