Бжэзінскі пра падзеі ва Украіне: нават Беларусь хоча на Захад
Хутчэй раней, чым пазней, Украіна па-сапраўднаму стане часткай дэмакратычнай Еўропы.
Пра гэта былы дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Збігнеў Бжэзінскі напісаў у артыкуле для The Financial Times.
“Расія рушыць услед за Украінай, калі толькі не ізалюе сябе і не ператворыцца ў паўзастойны імперыялістычны рэлікт. Дзіўна, што нават у суседняй Беларусі, дзе пануе аўтарытарны рэжым Лукашэнкі, пачынае праяўляцца падобная празаходняя арыентацыя”, — гаворыцца ў артыкуле.
Нагадаем, з 21 лістапада, калі ўкраінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС, у Кіеве і іншых гарадах краіны працягваюцца масавыя акцыі пратэсту. Іх удзельнікі найперш патрабуюць адстаўкі ўраду.
Фота — ria.ru