Цэнтр эпідэміялогіі: Большасць беларусаў сутыкнецца са “свіным грыпам”
Большая частка насельніцтва сутыкнецца з вірусам грыпу A(H1N1). Такую думку ў інтэрв'ю БелаПАН выказала загадчык эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.
Паводле яе слоў, гэта новы варыянт віруса грыпу, ад якога людзі пакуль не абаронены імунітэтам. Кожны арганізм адкажа на вірус па-свойму: у кагосьці гэта можа быць лёгкі галаўны боль, хтосьці наогул не заўважыць віруса, але пры гэтым у яго з'явіцца імунітэт. А ў кагосьці, на жаль, выявіцца выражаная форма інфекцыі, у некаторых яна будзе працякаць з ускладненнямі, сказала Фісенка.
Пра шырокае распаўсюджванне грыпу A(H1N1) сведчыць агульнасусветная статыстыка. "І мы гэтага не пазбегнем", — канстатавала загадчыца эпідэміялагічнага аддзела.
Нагадаем, паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Валянціны Качан, на 1 лістапада ў Беларусі было лабараторна пацверджана 59 выпадкаў захворвання на “свіны грып”, 30 кастрычніка іх было 39.