Цэнтравыбаркам да датэрміновых выбараў гатовы

За дзень да пачатку датэрміновага галасавання Цэнтравыбаркам зладзіў праверку гатовасці камісій да гэтага этапу выбарчай кампаніі. Як паведаміў ИТАР-ТАСС сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, 13 снежня "па ўсёй краіне адбудуцца паседжанні ўчастковых камісій, на якіх будуць падведзеныя вынікі падрыхтоўкі да чарговага важнага этапу выбарчай кампаніі — датэрміновага галасавання, якое распачнецца 14 снежня".

Пракаментаваў Лазавік і заклікі альтэрнатыўных кандыдатаў не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні. У прыватнасці, Уладзімір Някляеў на адной з сустрэч з выбарнікамі заявіў з гэтай нагоды: "Навошта галасаваць датэрмінова за пяць дзён? Мы ж не марская краіна. У нас не сыходзіць палова мужыкоў у плаванне".

Мікалай Лазавік на гэта заўважыў: "Шэрагам міжнародных структур датэрміновае галасаванне разглядаецца як норма, якая адпавядае правядзенню дэмакратычных выбараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі