Чацвёра беларускіх хакеістаў будуць змагацца за Кубак Гагарына
1 сакавіка стартавала першая стадыя плэй-оф Кубка Гагарына. Барацьбу за трафей павядуць 16 найлепшых камандаў рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). У складзе некаторых дружынаў працягваюць сезон і некалькі беларускіх хакеістаў. Так, у заяўку "Трактара" занесены 19-летні форвард моладзевай зборнай Беларусі Арцём Кіслы, які, зрэшты, у другой палове сезону рэдка трапляў у склад чалябінскай дружыны. За маскоўскае "Дынама" выступае найлепшы прадстаўнік "беларускага дэсанту" ў чэмпіянатах Расіі і КХЛ на працягу чатырох апошніх сезонаў Аляксей Калюжны. Праўда, яго з'яўленне на лёдзе на старце плэй-оф пад пытаннем. Беларус з-за траўмы прапусціў некалькі матчаў на фінішы папярэдняга этапу. Браму магнітагорскага "Металурга" абараняе яшчэ адзін беларус — Андрэй Мезін.
Стадыя 1/8 фіналу працягнецца да 8 сакавіка. У 1/4 фіналу каманды таксама пазмагаюцца да 3 перамог — з 10 да 16 сакавіка. Пачынаючы з 1/2 фіналу (19—30 сакавіка) сапернікі будуць спрачацца да 4 перамог. Паядынкі фінальнай серыі запланаваныя на 2, 3 ,5 ,6, 8, 10, 12 красавіка.
БЕЛТА