Чацвёра магілёўскіх падлеткаў скралі маёмасць на 20 тысяч еўра

Чацвёра навучэнцаў навучальных установаў Магілёва скралі са склада ААТ "Магілёўхлебапрадукт" маёмасць на суму 20 тысяч еўра. Як паведамляе "Інтэрфакс", старэйшаму з іх 19 гадоў, а малодшаму — 14. Двое з выкрадальнікаў, адзін з якіх раней быў асуджаны за крадзеж, — арыштаваныя, а ў дваіх узятая падпіска аб нявыяздзе.  Двое хлопцаў вучацца ў каледжы, адзін — у ліцэі, і адзін - у сярэдняй школе.  На працягу некалькіх дзён яны прабіраліся на склад, дзе разабралі і выкралі прэс-гранулятар для падрыхтоўкі камбікорму і два шлюзавыя сілкавальнікі. У гэтых прыстасаваннях была вялікая колькасць дарагіх дэталяў з каляровага металу.

Міліцыя распачала дзве крымінальныя справы па артыкуле 205 Крымінальнага кодэксу (крадзеж). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі