Чаму Беларусі непатрэбныя “вокны жыцця”?
У Польшчы ў бліжэйшы час паўстане каля 20 “вокнаў жыцця”, дзе маткі могуць пакінуць немаўлятка, якое не хочуць ці не могуць выхоўваць самі. А вось у Беларусі такой практыкі не існуе. У Польшчы “вокны жыцця” існуюць з 2002 года. Тады першае такое ваконца, а дакладней “калыска надзеі” адкрылася ў Варшаве. “Вокны жыцця” існуюць таксама ў Кракаве і Чэнстахове. Сёлета, у рамках абвешчанага ў Польшчы года аховы жыцця, плануецца стварыць яшчэ каля 20 "вокнаў" у розных польскіх гарадах. Аўтарам гэтай ініцыятывы з’яўляецца польская каталіцкая царква, а таксама дабрачынная арганізацыя Польскі Карытас.
Ад супрацоўніка варшаўскага аддзела Карытаса Еўрарадыё даведалася, што сабой уяўляе “Вакно жыцця”. Вось што ён распавёў:
“Гэта спецыяльна прыгатаванае месца, дзе матка можа пакінуць сваё дзіцятка, калі не хоча або не мае магчымасці яго расціць і выхоўваць. Пры гэтым яна не нясе крымінальнай адказнасці. Гэтае месца спецыяльна падаграваюць і асвятляюць, каб здароўю дзіцятка, якое там апынецца, нічога не пагражала”.
Звычайна такія "ваконцы" паўстаюць пры манастырах або ў малалюдных месцах, каб матцы было лягчэй захаваць ананімнасць. Аддаць сваё дзіця — гэта цяжкае рашэнне, таму каля "ваконцаў" няма ніякіх відэакамер. Грошы на адкрыццё і адпаведнае іх абсталяванне даюць у асноўным прыватныя асобы.
Адна с сясцёр-францысканак, якія наглядаюць за “вакном жыцця” ў Варшаве, паведаміла Еўрарадыё, што такім чынам яны ўжо выратавалі жыццё траім нованароджаным дзеткам. А вось у Кракаве такіх выпадкаў было ужо 11. Сястра-францысканка таксама распавяла нам, як дзейнічае гэтае "ваконца":
“Яно дзейнічае як сігналізацыя. З момантам адкрыцця вакна звонку, яно пачынае званіць. Нашыя сёстры дзяжураць і ўдзень, і ноччу. Яны адразу рэагуюць на гэты сігнал. Часам сігналізацыя звоніць, таму што людзям проста цікава пабачыць, як гэтае ваконца выглядае ўсярэдзіне”.
Але сёстры-францысканкі павінны правяраць кожны выпадак, таму што невядома, калі можа спатрэбіцца іх дапамога. Калі дзіцятка ўсё ж такі нехта пакіне ў ваконцы, то яно адразу патрапіць у шпіталь. Будуць праведзеныя ўсе неабходныя абследаванні, каб высветліць стан здароўя дзіцяці. А потым ужо ім займаюцца службы апекі.
У мінскім Доме дзіцяці №2 мы даведаліся, што “вокнаў жыцця” ў Беларусі няма. Калі немаўлятка знойдуць недзе на вуліцы, яго таксама спачатку абследуюць лекары, а потым перададуць у дзіцячы дом. Аднак дырэктар Дома дзіцяці Ларыса Кузьміч кажа, што ў нас вельмі рэдка здараецца, калі знаходзяць “падкідышаў”. Яна лічыць, што ніякія "ваконцы" ў Беларусі непатрэбныя.
Ларыса Кузьміч: “У нас жа можна пакінуць дзіцятка ў радзільным доме і ніхто не будзе несці за гэта адказнасць. Такой неабходнасці, як я бачу ў Польшчы, у нас няма”.
Дарэчы, паводле польскіх законаў, матцы, якая пакінула недзе сваё дзіця, пагражае нават крымінальная адказнасць да 3 гадоў пазбаўлення волі. А вось паводле беларускага заканадаўства, матка будзе адказваць толькі ў тым выпадку, калі з дзіцяткам нешта здарыцца. Але працэс пошуку бацькоў “падкідыша” пачынаецца ў кожным выпадку. Толькі вось знайсці іх вельмі складана. У Нацыянальным цэнтры па ўсынаўленні нам паведамілі пра здарэнні, калі маці былі на тэрыторыі Беларусі толькі праездам:
“Былі такія выпадкі, што польскія жанчыны прыязджалі да нас цяжарныя і нараджалі ў Брэсце, пакідалі дзяцей, а потым мы іх перадавалі польскім уладам".
Нованароджаных дзяцей, якіх беларускія грамадзянкі пакідалі ў Расіі і Польшчы, таксама вярталі ў Беларусь. Такія дзеянні абумоўленыя Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці.
Супрацоўніца Нацыянальнага цэнтра па ўсынаўленні, з якой мы размаўлялі, таксама лічыць, што ніякія “вокны жыцця” Беларусі непатрэбныя:
"Прыйдзі, нарадзі яго ў радзільным аддзяленні, напішы распіску пра адмову і — ўсё".
У мінскім аддзяленні Беларускага Карытаса нам таксама паведамілі, што ў бліжэйшы час “вокны жыцця” ў Беларусі ствараць не плануецца. Але сама ініцыятыва ім вельмі спадабалася.