Чаму беларуская віза даражэйшая за шэнген на 5 еўра?
Наша дзяржава таксама не дае спуску ў візавым пытанні. Аднаразовая беларуская віза на 5 еўра даражэйшая за замежную. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, калі ж нам чакаць зніжэння коштаў на нацыянальныя еўрапейскія візы. Як вядома, палякі зменшылі кошт нацыянальнай візы для беларусаў з 35 да 20 еўра. Ці збіраюцца пайсці на зніжэнне коштаў іншыя еўрапейскія краіны? Бо зрабіць таннейшымі нацыянальныя візы для Беларусі можна бесперашкодна.
“Пакуль у нас такой інфармацыі няма. Пакуль візы каштуюць 60 еўра, як і было. Любая віза 60 еўра”, - здзівіліся пытанню “Еўрарадыё” ў пасольстве Нямеччыны ў Беларусі.
Гэтак жа на наша пытанне адрэагавалі ў амбасадах Італіі, Францыі і Літвы. Там гаворка пра зніжэнне віз для Беларусі нават не вядзецца.
Але і нашая дзяржава трымаецца цвёрдай пазіцыі – не збіраецца зніжаць візавыя кошты для еўрапейцаў. Больш за тое, нашая аднаразовая віза на 5 еўра даражэйшая за шэнген ці іншыя нацыянальныя візы.
“Інфармацыя пра зніжэнне коштаў на візы – чуткі. Тым больш, што хутка пачнуцца святы, - паведамілі нам у амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне. - Калі немца будзе цікавіць аднаразовая віза, то яе кошт па-ранейшаму 65 еўра, тэрміновая – 115. Калі немец захоча з’ездзіць у Беларусь туды-сюды два разы – кошт 115 еўра. Такая ж віза тэрміновая каштуе 215 еўра.”
У еўрапейскім аддзеле Міністэрства замежных спраў Беларусі нам растлумачылі, што зніжэнне коштаў на візы – гэта працэдура, якая займае не адзін месяц.
МЗС: “У бліжэйшы час кошты не ўпадуць, дакладна. Гэта не імгненная працэдура.”
Ідэю знізіць кошты на візу не агучылі ані еўрапейцы, ані беларусы. У такой сітуацыі чакаць паніжэння коштаў і тым, і другім прыйдзецца яшчэ доўга.
І калі нашы людзі скардзяцца на непад’ёмна высокія кошты, то еўрапейцам няма на што крыўдаваць: 65 еўра для італьянца — капейчына. Ды і запрашэнне для падрыхтоўкі беларускай візы не патрэбна. Прынамсі, калі едзеш у сінявокую на тэрмін да 30 дзён.
Робяцца беларускія візы таксама хутка.
“Тры, сем, дзесяць дзён. Усё залежыць ад загружанасці консульскага аддзела. Але зазвычай візу рыхтуюць тры дні”, - паведамляе другі сакратар беларускай амбасады ў Італіі Анатоль Глаз.
Вось такі камфорт. Для параўнання: шэнгенскую візу можна не дачакацца і за два тыдні.
Як вядома, беларускія візы заўсёды былі даражэйшыя за шэнген, і амаль ніколі іх кошт не мяняўся. Але ў снежні мінулага года Беларусь знізіла кошт візы для палякаў. Сёння ён складае 25 еўра. Можа, на гэты раз настаў час і еўрапейскім краінам пайсці на саступкі ды першымі знізіць кошты віз для беларусаў?
І Беларусь не збяднее, калі знізіць кошт візаў разы ў два-тры. Тады ў Еўропы не застанецца выбару. Не знізіць Еўрасаюз візавы кошт у адказ – назавуць жлабамі. Спадзяемся, дыпламаты знойдуць выйсце з гэтага пікантнага становішча, прымуць рашэнне на карысць народаў.