Чаму эканамісты не прадбачылі абвал і што будзе з курсам далей

Чаму эканамісты не прадбачылі абвал і што будзе з курсам далей

Месяц таму у прагнозе для Еўрарадыё абсалютная большасць экспертаў прадбачыла курс у 22 тысячы за долар, толькі да канца 2016 года.

 

“Я такога не чакаў, калі шчыра”

24 снежня мінулага года Еўрарадыё апытвае экспертаў пра курс долара на 2016-ты год. З сямі эканамістаў толькі адзін, Яраслаў Раманчук, здолеў даць правільны прагноз на пачатак года. У іншых курс 21,5 тысячы за долар прадбачыўся толькі пад канец 2016-га. Як у старшага аналітыка “Альпары” Вадзіма Іосуба, напрыклад. Ён кажа, што падзеі першых тыдняў 2016-га сталі для яго вялікай нечаканасцю:

“Тую лічбу, якую мы сёння атрымалі па долары на біржы, я чакаў ад канца года. Мой прагноз абапіраўся на пэўныя ўляўленні пра тое, што будзе з нафтай, што будзе з расійскім рублём. І калі шчыра, то я не чакаў такога падзення нафты і такога падзення расійскага рубля”.

У чым сакрэт? Яраслаў Раманчук прызнаецца, што прадказанні куса беларускага рубля — гэта ўсё адно угадайка. Хаця яна мае свае нюансы:

“У гэтым выпадку гэта не навука, гэта ўгадайка. Але і яна заснаваная на разуменні, дзе знаходзіцца беларуская эканоміка з пункту гледжання цыкла. З пункту гледжання крызісу той мадэлі, якую мы маем. Ёсць разуменне таго, што падтрымлівае беларускую эканоміку, і да чаго яна можа дайсці”

Чаму эканамісты не прадбачылі абвал і што будзе з курсам далей

Які курс долара будзе ў 2016 годзе? Прагнозы эканамістаў

У бюджэце-2016 сярэднегадавы курс долара закладзены на ўзроўні 18 600 беларускіх рублёў. Цікавімся ў эканамістаў, які курс прагназуюць яны на пачатак, сярэдзіну і канец года.

Улады трымаць курс не будуць

Што будзе далей, ці спыніцца долар? Вядзім Іосуб мяркуе, што сітуацыя ўжо ўскладнілася, людзі перапалохаліся і сваімі дзеяннямі могуць выклікаць дадатковыя праблемы.

“Узнікла спіраль, зваротная сувязь. І цяпер чым мацней падае рубель, тым мацнейшыя дэвальвацыйныя чаканні. Гэта прымушае тых, каму трэба набыць валюту, хутчэй яе набыць. А тых, хто хоча прадаць, пачакаць, каб прадаць потым даражэй”, — кажа эксперт.

А што ўлады? Год таму Нацбанк быў непрадказальным, нарабіў шмат шуму сваімі ідэямі накшталт увядзення збораў і аплат за пакупку валюты. Але, на думку Іосуба, цяпер дэвальвацыя беларускага рубля для ўладаў краіны мае і станоўчыя моманты: знізяцца кошты на беларускія тавары, іх будзе прасцей прадаць. У дадатак, рэгуляцыя курсаў валют можа не спадабацца МВФ, ад якога афіцыйны Мінск яшчэ спадзяецца атрымаць крэдыт. Таму сёлета, відаць, абыдземся без якіх-небудзь абмежаванняў з боку Нацбанка.

“З аднаго боку, спадзяюся, а з іншага амаль упэўнены, што ўлады цяпер умешвацца ў працэс не будуць. Па-першае, неўмяшальніцтва ўжо прадэклараванае. Па-другое, абясцэньванне беларускага рубля, па крайняй меры, з пункту гледжання беларускіх уладаў, можа неяк падтрымаць беларускі экспарт, які загінаецца”, — разважае аналітык.

 

33 тысячы за долар пад канец года

Вернемся да прадказанняў. Курс на пачатак года ведаў толькі Яраслаў Раманчук. Што ён кажа пра далейшы лёс рубля? На думку эканаміста, у снежні 2016-га мы будзем аддаваць за кожны долар 3 рублі і 33 капейкі — 33 тысячы “старымі” грашамі. Змяняць прагноз Раманчук не збіраецца:

“Няма падставаў змяняць мой прагноз. Учора урад з Нацыянальным банкам прадставілі даклад. Я спадзяваўся, што там хоць нешта будзе, нейкае разуменне таго, дзе мы знаходзімся. Але там абсалютна кандовыя дакументы. Гэта пацвярджае думку, што ва ўрадзе не засталося светлых галоваў, якія б разумелі сур’ёзнасці сітуацыі, у якой знаходзіцца беларуская эканоміка”.

Таргі на беларускай валютна-фондавай біржы адновяцца 22 студзеня ў 10 гадзін раніцы. Тым часам нафта і расійскі рубель працягваюць таннець.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі