Чаргінец заваблівае маладых літаратараў у свой саюз пісьменнікаў
Дзеля гэтага ім давядзецца заручыцца падтрымкай дзвюх членаў афіцыйнага СПБ.
11 сакавіка ў Доме літаратараў прайшоў круглы стол. У ім прынялі ўдзел старшыня дзяржаўнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец і маладыя літаратары. Некаторыя СМІ параўноўваюць гэтую сустрэчу з размовай Праляскоўскага і беларускіх музыкаў. Маўляў, надышла чарга пісьменнікаў размаўляць з уладай.
Але адзін з удзельнікаў сустрэчы пісьменнік і выдавец Зміцер Вішнёў кажа, што гэтыя паралелі зусім не дакладныя.
Зміцер Вішнёў: "Я бы не стаў праводзіць такія паралелі. У музыкі і літаратуры вельмі розныя становішча. Я бы не шукаў тут нейкіх правакацый ці супрацоўніцтва тых з гэтымі. Я лічу, што гэта нармальна. Мы ж прыхільнікі дэмакратычнага жыцця і павінны кіравацца дэмакратычнымі крытэрамі".
Круглы стол сабраў больш за дваццаць літаратараў, сярод якіх Зміцер Вішнёў узгадаў Зміцера Пляна, Віку Трэнас, Рагнеда Малахоўскага, Алеся Бадака, Міхася Башуру. Некаторых пісьменнікаў ён бачыў упершыню, нават і не чытаў ніколі.
Зміцер Вішнёў упэўнены, што ім прапаноўвалася супрацоўніцтва, але якое — так і не сказалі.
Зміцер Вішнёў: "Я так разумею, што нам прапаноўвалі супрацоўніцтва, але яно не прагучала ў прамой форме. Яно прагучала ў якасці запрашэння на гэты круглы стол. Больш ніякіх прапаноў не прагучала".
Мабыць, маладых літаратараў жадалі спакусіць, каб яны ўступілі ў СПБ? — запыталі мы ў Мікалая Чаргінца. Ён адказаў, што спакушаць няма чым: ніякіх матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўны саюз прапанаваць не можа, Чаргінец проста распавёў пра працэдуру прыёма.
Мікалай Чаргінец: "Мы не прапаноўвалі маладым пісьменнікам уступаць у наш саюз. Мы не можам так рабіць. Мы толькі расказалі пра ўмовы прыёму. А яны хай самі вырашаюць. Каб уступіць у Саюз пісьменнікаў Беларусі, патрэбна, каб у пісьменніка былі выдадзеныя кнігі, дзве рэкамендацыі ад членаў нашага саюза і адна рэкамендацыя ад абласной ці мінскай гарадской арганізацыі".
Спіс запрошаных на круглы стол складаў першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Праўдзін. Ён кажа, што мэта сустрэчы адна — прыцягнуць маладых пісьменнікаў да ўдзелу ў літаратурным працэсе Беларусі.
Віктар Праўдзін: "Пытанне было адно — удзел маладых пісьменнікаў у літаратурным працэсе Беларусі. Яны павінны ведаць, што Саюз пісьменнікаў Беларусі заўсёды за тое, каб дапамагаць маладым таленавітым творцам і кнігу выдаць, і сацыяльныя праблемы вырашыць, і ўключыць у склад альманаха, які мы цяпер рыхтуем".
Сярод прысутных не было шмат якіх актыўных удзельнікаў беларускага літпрацэса. Еўрарадыё пацікавілася — чаму так? Віктар Праўдзін адказаў, што некаторыя запрошаныя не прыйшлі.
Віктар Праўдзін: У Саюзе пісьменнікаў паглядзелі і выбралі тых, хто друкуецца, хто на слыху, і запрасілі іх.
ЕРБ: А чаму не было, напрыклад, Глеба Лабадзенкі, Марыйкі Мартысевіч?
Віктар Праўдзін: Яны не прыйшлі.
ЕРБ: А вы запрашалі?
Віктар Праўдзін: Так. Усіх мы запрашалі. Мы запрашалі каля сарака чалавек, але прыйшлі не ўсе. З розных прычын. Гэта ж не абавязкова прыходзіць. Хто захацеў, той прыйшоў, хто не захацеў — не.
Аднак і Глеб Лабадзенка, і Марыйка Мартысевіч кажуць, што ніякіх запрашэнняў ад СПБ ім не было.