Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры на Уладзіміра Пуціна (фота)
Яны выйшлі пад загалоўкам "Увесь свет любіць Пуціна".
Французскі сатырычны часопіс Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры на расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Яны змешчаны пад загалоўкам "Увесь свет любіць Пуціна". На адной з карыкатур галава Пуціна злучаная з галавой савецкага дыктатара Сталіна.
Нагадаем, Charlie Hebdo стаў вядомы пасля скандальных публікацый карыкатур на прарока Мухамеда. 7 студзеня 2015 года часопіс перажыў атаку тэрарыстаў. У выніку, загінулі 12 чалавек — журналісты і паліцэйскія.
Фотаздымкі з Facebook Рустэма Адагамава.