“Чарнобыльскі шлях” не дазволілі — што плануюць рабіць заяўнікі?
Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку партыі "Зялёныя", БНФ і БСДП (Грамада) на правядзенне “Чарнобыльскага шляху". Сталічныя ўлады спасылаюцца і на "неадпаведнае" месца збору і на адсутнасць дамоваў з міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі. Да таго ж чыноўнікі палічылі, што заяўлены час збору людзей і шэсця "можа негатыўна паўплываць на бяспеку ўдзельнікаў транспартнага і пешаходнага руху". І нечакана згадалі сітуацыю з COVID-19.
Ці законна адмовілі арганізатарам “Чарнобыльскага шляху”? Наколькі чаканым было такое рашэнне Мінгарвыканкама? Ці плануюцца альтэрнатыўныя шэсцю мерапрыемствы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.