Часопіс Time назваў чалавекам года Джо Байдэна
Званне "Чалавек года" часопіс Time прысудзіў Джо Байдэну, абранаму прэзідэнтам ЗША, і Камале Харыс, якая зойме пры ім пасаду віцэ-прэзідэнта.
Фота абаіх палітыкаў з'явілася на вокладцы часопіса.
Іншымі кандыдатамі на гэтае званне былі цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, супрацоўнікі сістэмы аховы здароўя разам з галоўным інфекцыяністам ЗША Энтані Фаўчы, а таксама ўдзельнікі руху за расавую справядлівасць.
Як падкрэслівае Time, перамога Байдэна непарыўна звязаная з Камалай Харыс, якая стала сімвалам "змены пакаленняў, свежага погляду і ўвасаблення разнастайнасці Амерыкі". Дарэчы, Харыс можа стаць першай жанчынай-афраамерыканкай, якая зойме пасаду віцэ-прэзідэнта Штатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.