Чатырох афганскіх акцёраў-падлеткаў схаваюць у Эміратах
Амерыканская кінастудыя Paramount Pictures прафінансавала пераезд чатырох афганскіх акцёраў-падлеткаў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Гэтыя дзеці зняліся ў фільме "The Kite Runner" ("Той, што бяжыць за
ветрам") - экранізацыі аднайменнага рамана Халеда Хосэйні,
амерыканскага пісьменніка, афганца па паходжанні, знятай Маркам
Фостэрам.
Галоўныя героі "The Kite Runner" - падлеткі Хасан і Амір. Хасан, сын слугі бацькі Аміра, - хазарэец, гэта значыць прадстаўнік беднага іранамоўнага племя мангольскага паходжання. Амір - дзіця з заможнай сям'і пуштунаў, галоўнай народнасці Афганістана.
Пасля здымак стужкі бацькі акцёраў папрасілі кінастудыю вывезці хлопчыкаў з краіны, бо пракат фільма можа сур'ёзна пагражаць іх жыццю: карціна здольная справакаваць не толькі негатыўную рэакцыю ў Афганістане, але і міжэтнічныя сутыкненні.
У Paramount прынялі рашэнне вывезці іх усіх з Кабула. Праўда, студыя зараз лічыць, што заняць у фільме з бюджэтам 18 мільёнаў долараў мясцовых акцёраў было памылкай.
Але крытыкі, якія бачылі "The Kite Runner" да прэм'еры, аднадушна адзначаюць выбітныя здольнасці двух галоўных акцёраў-падлеткаў, а самой карціне прадказваюць вялікі поспех.
Фота: www.awardsdaily.com